Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек, а менавіта: Уладзіміра Марозава, Сяргея Чыжэўскага, Уладзіміра Варашню, Віктара Новіка, Уладзіміра Журомскага, Віктара Баркета, Ігара Федарэнку, Аляксандра Вітухноўскага, Сяргея Бунату, Вольгу Лоцманаву, Андрэя Зайкова.
Цяпер у Беларусі 1.391 палітзняволены, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных Беларусі, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Заяву з патрабаваннем вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій, апроч “Вясны”, падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі Хельсінкскі камітэт.