BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі можа працаваць больш за 900 “ваенна-патрыятычных клубаў”

У Беларусі можа працаваць больш за 900 “ваенна-патрыятычных клубаў”. Такую статыстыку прыводзіць тг-канал “МотолькоПомоги”.

Некалькі дзён таму міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў пра 135 такіх клубаў. Але гэтая лічба датычыць толькі клубаў на базе МУС. Але ёсць яшчэ клубы, прыпісаныя да МНС, Мінабароны, Памежнага камітэта ды іншых ведамстваў.

“Ваенна-патрыятычныя клубы” з’яўляюцца ў Беларусі ці не штомесяц, высветліла маніторынгавая група iSANS. На думку экспертаў, цяпер колькасць клубаў можа дасягаць нават 950.

Беларускае Радыё Рацыя