У Гомелі ў сувязі з тэрактам у Расеі адмяняюцца дыскатэкі, канцэрты і спектаклі. Пра гэта паведамляе тг-канал кіраўніка гарадской адміністрацыі Уладзіміра Прывалава.

Гаворка ідзе пра ўсе культурна-масавыя мерапрыемствы, якія планаваліся ў горадзе на 23 і 24 сакавіка.
Раней стала вядома, што ў Менску адмянілі канцэрт “Беларусь — мая песня”, які павінен быў адбыцца 23 сакавіка ў Палацы Рэспублікі. А ў Лідзе перанеслі конкурс “Зорны дождж — 2024” і “шэраг забаўляльных мерапрыемстваў”.
Менскі метрапалітэн падвысіў меры бяспекі ў сувязі з гэтым тэрарыстычным актам.
Беларускае Радыё Рацыя