BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Іўі пераследуюць Ірыну Давідовіч

У Іўі мясцовыя сілавікі пераследуюць грамадскую актывістку Ірыну Давідовіч. Пра гэта паведамляе “Гарадзенская праваабарона”. Стала вядома, што яе затрымалі яшчэ 21 лютага. 23-га яе судзілі за нібыта распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У выніку засудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту, які яна адбывала ў івейскім ізалятары часовага ўтрымання. Умовы ўтрымання былі вельмі жорсткія, а пасля затрымання Давідовіч цэлы час вазілі ў наручніках.

Ірына Давідовіч пасля арышту выйшла на волю, але на яе складзены яшчэ адзін пратакол – ні то па тым жа самым артыкуле 19.11, ні то за правядзенне нібыта несанкцыянаванага мерапрыемства.

Апошнім часам на Гарадзеншчыне пераслед вядомых грамадскіх актывістаў узмацніўся. Так перад так званым адзіным днём галасавання у Лідзе чарговы раз быў затрыманы і пасля засуджаны да адміністрацыйнага арышту бард Сяргей Чарняк, а ў Слоніме – Алесь Масюк і яшчэ адзін грамадскі актывіст. Усе ўжо адбылі свае тэрміны ў ІЧУ, але далейшая пагроза пераследу застаецца.