У Менскім гарадскім судзе распачаўся працэс над Глебам Сахарам.

Мужчыну абвінавачваюць адразу паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожнасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцыяў); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая. Па гэтых артыкулах яму пагражае да 12 гадоў зняволення.
Справу разглядае Валянціна Зенькевіч.
Падтрымаць вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Глеб Мікалаевіч Сахар.
вясна