Па выніках выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў Беларусі прайшлі 15 грамадзян Расеі.

З іх 11 чалавек былі абраныя ў раённыя саветы, чатыры чалавекі – у сельскія, паведамляе ЦВК.
Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў былі зарэгістраваны 22 расейцы, якія пастаянна пражываюць у Беларусі.