У МУС афіцыйна пацвердзілі “раптоўную” смерць палкоўніка Дзмітрыя Каравякоўскага, які кіраваў разгонам пратэстаў у Пінску, заўважыў сайт “Зеркало”. Афіцыйнае пацвярджэнне апублікавала ведамаснае выданне “На страже”. У публікацыі гаворыцца, што ён “раптоўна памёр” на 48-м годзе жыцця. Выданне не ўдакладняе, што стала прычынай смерці Каравякоўскага.
Пра смерць палкоўніка, які апошнім часам узначальваў Ленінскі РАУС Берасця, стала вядома 15 красавіка, але дагэтуль афіцыйнага пацвярджэння не было. У жніўні 2020-га ён працаваў начальнікам міліцыі ў Пінску і асабіста кіраваў разгонамі падчас пратэстаў у горадзе. Вядомы ён таксама каментаром для “Беларусь 1”, у якім заявіў пра тое, што гумовая дубінка “даволі-такі эластычная, мяккая і пры ўжыванні яе па целе не наносіць сур’ёзных траўмаў”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: brestcity.com