BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У наваполацкай калоніі палітвязняў катуюць холадам

Па інфармацыі “Вясны”, адміністрацыя наваполацкай калоніі працягвае ціск на палітвязняў. Некаторых на доўгі тэрмін змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць спатканняў, перадач і тэлефанаванняў, а таксама блакуюць ліставанне.

Фота: ПЦ “Вясна”

Акрамя гэтага, у калоніі вельмі холадна, у тым ліку праз тое, што адміністрацыя стварае пэўныя ўмовы, каб у памяшканнях былі скразнякі. У штрафных ізалятарах вязняў таксама катуюць холадам. Ім забароненыя цёплыя рэчы, фізічныя практыкаванні выконваць нельга. Праз гэта ў людзей пачынаюцца праблемы са здароўем. У такіх умовах іх могуць утрымліваць па некалькі месяцаў запар.

Зараз у наваполацкай калоніі ўтрымліваюцца мінімум 100 палітзняволеных. Сярод іх, Андрэй Кузнечык, Ігар Лосік, Андрэй Пачобут, Віктар і Эдуард Бабарыкі.