Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу на прысуд Аляксандру Зянкову і пакінуў яе без задавальнення, а рашэнне суда – без зменаў, паведамляе БАЖ.
У студзені Зянкова прыгаварылі да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні (ч. 3 арт. 361-1 КК).
Аляксандр Зянкоў – фатограф і відэааператар-фрылансер з Барысава. Яго затрымалі ў чэрвені 2023 года.