BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрыманні за каментары пра тэракт у падмаскоўным «Крокусе»

Тэлеграм-канал сілавікоў апублікаваў відэа з мужчынам, затрыманым, паводле канала, за каментары пра тэракт у падмаскоўным «Крокусе», паведамляе “Вясна”.

На відэа мужчыну прымусілі сказаць, што ён таксама адпраўляў паведамленні ў чат-бот канала Nexta. У чым абвінавачваюць мужчыну і ў якім статусе ён знаходзіцца, невядома.

Раней сілавікі апублікавалі відэа з іншым затрыманым з тае ж нагоды. У роліку ён з’яўляецца з перабінтаванай галавой. Дыктар блізкага да сілавікоў тэлеграм-канала тлумачыць, што ў затрыманага «пачаліся праблемы з вухам». Гледзячы па ўсім, сілавікі намякалі на катаванні падазраваных ва ўчыненні тэракту.

Вядома пра затрыманне жыхара Шчучына. На відэа хлопец кажа, што пісаў каментары пра тэракт з-за таго, што не падтрымлівае вайну Расеі супраць Украіны. Таксама была затрыманая за нібыта негатыўны каментар пра тэракт кулінарная блогерка Жанна Волкавава. Цяпер яна на волі.