BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Мажэйка ацаніў выбарчы працэс у КР

Працэс перазапусціць палітычныя структуры і пакажа, хто яшчэ на плаву ды мае моц. Палітолаг ацэньвае выбарчы працэс у Каардынацыйную раду.

Напярэдадні апублікавалі 12 спісаў кандыдатаў у новы склад КР, выбары ў якую павінны прайсці ў канцы траўня. Гэтыя спісы 25 красавіка зацвердзіла выбарчая камісія.

Мы назіраем новы палітычны працэс, на яго асаблівасці, звярнуў увагу палітычны аналітык Вадзім Мажэйка:

– Складаюцца новыя фарматы, якія больш адпавядаюць рэчаіснасці. Рэчаіснасць такая, што на жаль вось таго, як выглядаў палітычны ландшафт да 2020 года, такой рэчаіснасці больш не існуе, трэба выбудоўваць новую, якая будзе больш адпавядаць рэчаіснасці. Сам факт таго, што палітычныя сілы перафарматоўваюцца не шляхам драблення на меншыя, а наадварот яны аб’ядноўваюцца шляхам яднання ў нейкія спісы. Гэта ўжо само па сабе, на мой погляд, вельмі пазітыўна.

З’явіліся новыя палітычныя плыні, якіх не было да 2020 года. Напрыклад, полк Каліноўскага альбо Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, якое аб’ядналася з “Рухам за свабоду”, гэта структура дзейнічала і раней, з 2006 году. Са “старых палітструктур” можна выдзеліць хіба аргкамітэт БХД, але яго былыя сябры раздзяліліся па розных спісах у КР.

Беларускае Радыё Рацыя