Праз пратэст супраць расейскай агрэсіі ва Украіне з Беларусі ў Літву вымушана была бегчы беларуска Марыя Доўнар.
У краіне-суседцы яна без праблемаў атрымала від на жыхарства і знайшла працу па спецыяльнасці, – падрабязней распавяла нашая сённяшняя Госця Рацыі ў гутарцы з Алісай Поль:
РР: Як даўно Вы пераехалі ў Літву, пры якіх абставінах, што Вас памкнула?
– Гэта было ўжо амаль паўтары гады таму, з пачатку вайны ва Украіне. Мы зразумелі, што ў нашай дзяржаве нічога не зменіцца, ніякімі ціхім пратэстамі нічога не зрабіць. Нават зрабілася так кепска, што беларуская нелегітымная ўлада пачала падтрымліваць вайну Ва Украіне, дало сваю тэрыторыю. Я выступіла супраць гэтага, і звычайна, мы пераехалі ў Літву разам з мужам і 2 вялікімі сабакамі.
РР: То бок у Вас быў нейкі час, каб падрыхтавацца, адкрыць нейкую візу?
– У нас супалі 2 рэчы: што ў мужа кампанія ўжо зразумела, што бізнесу няма чаго рабіць, яны ўжо пачалі перавод кампаніі ў Літву, яшчэ да пачатку вайны ва Украіне. Мужу было трэба ехаць туды, а мяне як жонку ён павінен быў браць з сабой. Праз гэта ў нас былі ўжо падрыхтаваныя візы. Ён павінен быў ехаць, каб даведацца як там адкрыць офіс, і іншыя падрабязнасці, я павінна была ехаць з ім. І тады пачалася вайна.
– Гэта была як фінальная кропка, што нічога ў краіне праз памяркоўныя змены не зменіцца, і нават робіцца яшчэ горш. Не толькі для бізнесу, але і для ўласнага светапогляду. Ужо немагчыма было знаходзіцца там разумеючы, што твая краіна ўдзельнічае ў вельмі цяжкім і несправядлівым працэсе да сваіх суседзяў, да ўкраінцаў Таму гэта было пацвярджэннем. Тут у Літве мы таксама ходзім і на дэманстрацыі супраць расейскай агрэсіі ва Украіне. І з беларусамі і з украінцамі. У нас тут ёсць агульныя з імі суполкі.
Цалкам размову слухайце ніжэй:
Беларуска Марыя Доўнар застаецца вельмі ўдзячнай літоўскім уладам за магчымасць уладкоўваць сваё жыццё ў Літве. У той жа час вяртанне на радзіму бачыць для сябе небяспечным.
Беларускае Радыё Рацыя