BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

114 гадоў з дня нараджэння Барыса Кіта

6 красавіка 1910 года года нарадзіўся беларускі настаўнік і амерыканскі навуковец, ганаровы жыхар Наваградка Барыс Кіт. Падчас нямецкай акупацыі Кіт бараніў нацыянальную культуру. У ЗША ён вядомы як навуковец у сферы ракетабудаўнцітва і касманаўтыкі. Кажа беларускі даследчык і ўраджэнец Наваградка Сяргей Бесараб:

– Барыс Кіт, гэта вось такі, на мой погляд, выкшталцоны беларускі эпічны герой. Чалавек у якога ў раўнавазе маральная якасць, беларушчына ўзведзена ў абсалют. Тэхнічная адукаванасць у яго ёсць. Праз тры стагоддзі працягнуў справу іншага выбітнага тэхнара Казіміра Семяновіча, які распрацаваў шматступенчатую ракету. А кіт даў свету паліва для гэтай ракеты. Беларусы, які рухаюць беларусаў да зорак.

Сяргей Бесараб – адзін з тых вучняў Наваградка, якому за поспехі ў вучобе пашчасціла ганарова насіць мантыю Барыса Кіта, якую вучоны ў свой час перадаў на вечнае захаванне ў Наваградскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Радыё Рацыі, адкрытых крыніц і Наваградскага гісторыка-краязнаўчы музея: