19 красавіка 2024 года а 20 гадзіне ў беларускай прасторы “Аксяродак”, што ў грузінскім Батумі, адбудзецца прэзентацыя кніжкі «Кропля ў космасе».

Гэта першая ластаўка серыі кніжак “Той самы Маляваныч” выдавецтва “Slowianka”.
На сустрэчу запрашае аўтар кнігі Аляксандр Ждановіч (Маляваныч):
– Першая кніжка напісаная Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам) для дзяцей, якая называецца “Кропка ў космасе”. Прыходзьце! Мы будзем не проста слухаць, а і гуляць разам, прыдумваць казкі, зразумеем, як мы жывём.
А ўжо ў суботу 20 красавіка Аляксандр Ждановіч распавядзе для даослых беларусаў Батумі пра сваё падарожжа. Ён у студзені-лютым наведаў 13 гарадоў ЗША з творчай праграмай для дзяцей і дарослых
На сустрэчы Аляксандр раскажа пра жыццё беларускай супольнасці ў ЗША, а таксама пра міфы і стэрэатыпы пра Амерыку. Пачатак сустрэчы а 19-й гадзіне ў прасторы “Аксяродак”.

Беларускае Радыё Рацыя