Беларускі праект па стварэнні кам’юніці праз мастацтва працягвае сваю дзейнасць у Грузіі, у Тбілісі.
Удзельнікі ініцыятывы Art Yard Community таксама хочуць атрымаць рэгістрацыю і сфармаваць групы валанцёраў, – распавяла культурная менеджарка і актывістка, заснавальніца ініцыятывы Воля Кавальская:
– Мы нядаўна скончылі свой папярэдні сезон у канцы 2023 года. Зрабілі прэзентацыю вялікую, намалявалі восем муралаў за мінулы год, зрабілі валанцёрскі праект, зрабілі анлайн-курс, у снежні ўсе прэзентавалі гэта. Нашая ініцыятыва цяпер на этапе падрыхтоўкі да новага сезону, стратэгічных планаў. Цяпер мы хочам зарэгістравацца, як арганізацыя.
Азнаёміцца з дзейнасцю ініцыятывы можна таксама пра старонку ў інстаграм art.yard.community.
Беларускае Радыё Рацыя