BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія традыцыйныя танцы ва Уроцлаве

У польскім горадзе Уроцлаве кожную нядзелю запрашаюць на заняткі традыцыйнымі беларускімі танцамі. Іх ладзяць прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Далучацца могуць не толькі беларусы, але і сябры іншых нацыянальных меншасцяў, – распавяла адная з галоўных арганізатараў Ганна Ліпчаня:

— Танцы ва Уроцлаве праходзяць з верасня 2021 года. Танцуем амаль штотыдня беларускія традыцыйныя танцы пад жывую музыку. Збіраюцца людзі, што маюць досвед у танцах. Прыходзяць людзі, што досведу не маюць, але маюць цікаўнасць. Прыходзяць сябры сяброў.

Як адзначыла Ганна Ліпчаня, бліжэйшыя два месяцы танцы будуць праходзіць на Nadodrze. Гэта адбудзецца дзякуючы праекту па культурным развіцці раёна.

Беларускае Радыё Рацыя