BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бярозаўскі гурт «:B:N:» зладзіць у Варшаве вялікі святочны канцэрт

Імпрэза адбудзецца ў суботу, 9-га сакавіка.

«Не абыдзецца на падзеі і без падарункаў», – распавёў вакаліст калектыву Алесь Лютыч.

– Чаму гэты канцэрт святочны? Таму што будзем віншаваць дзяўчат новымі песнямі, ды цукеркамі. Зайграем на канцэрце новую песню, якая называецца «Падман». Сёння адбылася прэзентацыя кліпа на ютубе. Падчас канцэрту прагучаць песні з усіх перыядаў творчасці гурта «Бяз назвы». Мы таксама запланавалі пэўную неспадзяваначку, хочам праверыць, як людзі ведаюць нашыя песні. Вось мы на канцэрце і праверым.

Канцэрт гурта «:B:N:» адбудзецца ў варшаўскім клубе Scena Chmielna (Nowy Świat 27a).

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя