BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Часопіс “Дзеяслоў” спыняе свой выхад

Апошні нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў” (№ 6 (127) паведаміў сваім чытачам, што ўжо не будзе выходзіць.

Больш за 20 гадоў “Дзеяслоў”  штодвамесяцы, не зважаючы на розныя праблемы і перашкоды, выходзіў бесперапынна і радаваў аматараў літаратуры новымі творамі сучасных беларускіх і замежных аўтараў. Выйшла 127 нумароў сапраўднай анталогіі беларускай сучаснай літаратуры.

На вялікі жаль, “Дзеяслоў” спыняе свой выхад. Гэта чарговае беларускамоўнае выданне, якое трапіла ў хвалю знішчаных беларускамоўных часопісаў і газет.   

Беларускае Радыё Рацыя