У нядзелю, 28 красавіка, у Беларускім Доме адкрываецца фотавыстава Зянона Пазняка “МЕНСК: Адлюстраванне часу”.
Вас чакае эксклюзіўная выстава фотарэпрадукцыяў пра Менск 1960-х гадоў з аўтарскага фотаальбома Зянона Пазняка “МЕНСК”.
Гісторыі, археалогіі, барацьбе за зберажэнне гістарычнай архітэктуры і забудовы Менска Зянон Пазняк прысвяціў 25 гадоў (1964 -1989).
Выстава фотарэпрадукцыяў з альбома – гэта кавалак гісторыі Менска, адбітак настальгіі па родным горадзе, часткі якога ўжо няма.
Падчас адкрыцця выставы адбудзецца размова з Зянонам Пазняком пра фотамастацтва.
Уваход вольны.
Дата: 28 красавіка. Час: 15.00 (час мясцовы). Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава.
Арганізатары