BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт “Всё_CRAZY” выступіў у Варшаве

Беларускі гурт “Всё_CRAZY” зладзіў вялікі электрычны канцэрт, прымеркаваны да Дня Святога Патрыка. Выступ прайшоў у клубе Scena Chmielna пры поўнай залі.

Распавядае лідар калектыву Антон Сіроцін:

– Гэта першы раз, калі ў Варшаве атрымалася сабраць столькі народу. Мы дагэтуль тут гралі, як “Kurwadziki”, а як “Всё_CRAZY” гралі ў Варшаве годзе ў 2018. Таму вельмі прыемна, што шмат сустрэч з людзьмі, якіх я не бачыў ужо даўно, ад пачатку эміграцыі. Усе яны прыехалі з Бельска-Бяла, з Кракава, з Вроцлава, з Труймяста, з Вільні таксама прыехалі, хаця мы будзем граць у Вільні таксама. Адчуванні вельмі цяплыя і прыемныя.

Спецыяльным госцем падзеі выступіў беларускі музыка Dzyadzien’ka, які таксама цяпер жыве ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя