BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мова Нанова” ў Беластоку

29 красавіка 2024 — другія заняткі трэцяга сезона курсаў «МОВА НАНОВА» ў Беластоку!

Гэтым вечарам падчас сустрэчы будуць размаўляць пра мора. Вядоўцы Марыя Грыц і Вікця Жытнік падрыхтавалі для вас шмат цікавага, а госцем будзе музыкант, фронтмэн гуртоў Kurwadziki і «Всё_Crazy» Антон «Сір» Сіроцін. Ён раскажа, чым марыман адрозніваецца ад марака і яхтсмэна, што такое «Дарога да мора», як пачынаўся беларускі незалежны марскі варушняк і што засталося ад яго зараз. А таксама зайграе колькі песень — і пра мора, і не пра мора.

Калі: панядзелак, 29 красавіка 2024, 19:00. Дзе: Беларускі хаб «Новая Зямля» (Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A). Уваход вольны, але данаты вітаюцца.

Нагадаем, што «Мова Нанова» — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.

Арганізатары