Пра літаратуру. Стаў вядомы новы лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Прэміяй за 2023 год узнагароджаны празаік Юры Станкевіч (пасмяротна) за агульны ўнёсак у беларускую літаратуру.
Раней ніколі прэмія «Гліняны Вялес» не прысуджалася пасмяротна. Гэтым разам зрабілі выключэнне.
Кажа старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» Алесь Аркуш:
– Раней ніколі прэмія «Гліняны Вялес» не прысуджалася пасмяротна. Гэтым разам мы вырашылі зрабіць выключэнне і ўшанаваць блізкага нам па творчых, маральных і жыццёвых перакананнях празаіка Юрыя Станкевіча. Пісьменніка не стала ў 2021 годзе. Двойчы яго кнігі намінаваліся на Вялеса. Яго творы заўсёды былі з намі побач. Гэтым разам мы хочам выправіць ранейшую прыкрую памылку і ўшанаваць прэміяй ТВЛ Юрыя Станкевіча.
«Нам вельмі хацелася б, каб імя Юрыя Станкевіча было ў шэрагу нашых лаўрэатаў», – адзначаецца ў паведамленні арганізацыйнага камітэту прэміі «Гліняны Вялес».
Аўдыёкніга Юрыя Станкевіча “Любіць ноч – права пацукоў”.
Беларускае Радыё Рацыя