У судзе Кастрычніцкага раёна Менска 19 сакавіка пачаўся судовы працэс над палітзняволенымі музыкамі гурта Nizkiz. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 КК. Справу разглядае суддзя Алена Жывіца.

Нагадаем, вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна затрымалі 5 студзеня. Спачатку палітвязняў асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, а пазней перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.
Падтрымаць музыкаў: СІЗА № 1,220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ільін Аляксандр Васільевіч, Халяўкін Дзмітрый Алегавіч, Кульша Сяргей Іосіфавіч.
вясна