BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пасля звальнення дырэктаркі «Белсату» істотных праграмных змен на канале не адбудзецца

Такое меркаванне выказаў выканальнік абавязкаў дырэктара Аляксей Дзікавіцкі.

– Адзін з калегаў сказаў, што ў Савецкім Саюзе, калі міністрам абароны станавіўся нехта з танкавых войск, то больш за ўсё грошай давалася на танкі. Я пачынаў тут працаваць як кіраўнік рэдакцыі інфармацыі, ствараў яе з нуля, яна зараз пашырылася прыкладна да 4 гадзін у дзень. Але гэта абсалютна не азначае, што Белсат ператворыцца ў цалкам інфармацыйны канал. Інфармацыя натуральна застанецца, бо без інфармацыі не думаю, што тэлебачанне патрэбнае, але праграмы звязаныя з гісторыяй, культурай і мовай таксама павінны застацца ў межах нашых магчымасцяў. Можа частка з іх зменіць свой фармат.

Пры гэтым Аляксей зазначыў, што сёлета фінансаванне «Белсату» «было значна скарочанае».

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя