BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя фотаальбому «Адкрый сядзібы і палацы Беластоцкага павету»

У беластоцкай кавярні «Pozegnania z Afryka» прайшла прэзентацыя і творчая сустрэча з аўтарамі фотаальбому «Адкрый сядзібы і палацы Беластоцкага павету».

На старонках альбома сабраныя фотаздымкі перлінаў сядзібнай архітэктуры Беласточчыны. Гаворыць рэдактарка выдання – Лідзія Траяноўская:

Прыходзіць такі час, калі пачынаеш разумець, што нейкі канкрэтны архітэктурны аб’ект можа знікнуць. Таму мы сабралі каманду фатографаў, якія мелі жаданне задакументаваць такія аб’екты. І зараз мы на прэзентацыі нашага альбому. І маем надзею, што ён трапіць да тых, для каго і быў задуманы.

У сваю чаргу стараста Беластоцкага павету Ян Перкоўскі, які таксама адведаў прэзентацыю, адзначыў ролю такога выдання ў турыстычным патэнцыяле рэгіёну.

Гісторыя – гэта вельмі важная рэч, мы павінны пра яе памятаць і захоўваць як мага даўжэй. Такія альбомы – пэўная формай прамоцыі архітэктурных помнікаў. Людзі пра многія нічога не ведаюць. Калі такія альбомы трапляюць да жыхароў павету, то нараджаюць розныя думкі пра магчымасць стварэння пэўных турыстычных шляхоў па нашым павеце, па нашых сядзібах. І варта пра гэта гаварыць, бо гісторыя ўвесь час знікае і мы мусім яе нанова паказваць.

Акрамя прэзентаванага выдання раней гэтым калектывам ужо былі выдадзеныя такія фотаальбомы як «Прасторы Падляшша» і «Драўляная архітэктура Беластоцкага павету».

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя