Падчас прэзентацыі новага альбому «Koty widzą w nocy» рэпера Maxima адбыўся папярэдні паказ кліпу на песню „La vida in wschód”.
Трэк распавядае аб жыцці моладзі ў Беластоку, а ў самой песні гучыць мова Падляшша.
– Кажа пра нашае падляшскае жыццё, пра наш шэры двор, шэрую штодзённасць. Але нягледзячы на тое, ва ўсёй гэтай аповесці мы паказваем, што не саромеемся таго, адкуль мы паходзім. Мы хочам уваходзіць буднымі бутамі, бо мы адсюль, мы прадстаўляем наш горад, рэгіён, і мы ганарымся гэтым. Такі сэнс нашага твору. Так што La vida in wschód”
Убачыць кліп можна будзе на YouTube. Папярэднія кліпы «Trava Murava», «Na biesiedi» і «Chadžu ja» ужо набылі папулярнасць не толькі сярод мсяцовых жыхароў Падляшша, але і сярод беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя