BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сацсеткі праекту аматараў цяжкай музыкі «ByMetal» прызнаныя «экстрэмісцкімі»

Сацсеткі праекту аматараў цяжкай музыкі «ByMetal» прызнаныя «экстрэмісцкімі». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Гомельскага раёна 2 красавіка.

У апісанні старонкі «ByMetal» у Instagram пазначана — «Metal music of Belarus. Цяжкая музыка як частка нацыянальнай культуры Беларусі ў еўрапейскім і сусветным кантэксце». Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіла Facebook-старонка «Монтик Иван», TikTok-старонка «YouTube Беларусi», сацсеткі праектаў «Лахвiч» і «Тутэйшы Шляхцiч», а таксама Instagram-старонкі «usual_morningg» і «shkola_videoblogera».

Крыніца “Вясна”