21 сакавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на мерапрыемства “Гуканне вясны”.
Вядома, каб хутчэй надышла вясна, яе трэба пагукаць. І што можа быць лепшым за вяснянкі – абрадавыя вясновыя песні? Нашы продкі збіраліся ў высокім месцы і спявалі ва ўсю моц да самай ночы. Гэта цудоўны спосаб пазбавіцца ад зімовай журбы.
Наведвальнікам імпрэзы пакажуць вясновыя песні, навучаць іх спяваць, дапамогуць скінуць холад і напружанне з плячэй.
Уваход для студэнтаў і школьнікаў – 3 р.
Для дарослых – 6р.
Адрас: г. Менск, вул. К.Маркса, 30.