21 красавіка ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца перформанс Артура Камароўскага «290»
«290» — гэта паэтычна-візуальнае даследаванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, спроба фіксацыі і архівізацыі памяці, аднаўлення і пера(пра)жывання досведу. 290 — гэта вялікія і малыя беларускія мястэчкі, ліквідаваныя і пакінутыя. Большасць з іх сёння — кароткія старонкі ў вікіпедыі: геаграфія, транспартная сувязь, гісторыя і насельніцтва. А можа і нешта яшчэ.
Артур Камароўскі — паэт, перформер, рэдактар інтэрнэт-партала пра сучасную беларусскую паэзію «Таўбін», удзельнік ВІА «Красный Борщевик». Аўтар кніг паэзіі «Вада пачынае жыць», «Corpus Vile», «Я і ёсць забаронены сцяг». Перакладае з польскай, украінскай і шведскай моў.
Калі: 21.04 (нядзеля), 17:00
Дзе: Музей Вольнай Беларусі, Варшава, ul. Foksal 11.
Уваход вольны
Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом.