BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адкрылася выстава арт-рэзідэнцыі “Дома Творцаў”

У Варшаве адкрылася выстава арт-рэзідэнцыі “Дома Творцаў”. На ёй прадстаўлены творы 15 мастакоў розных узростаў з Беларусі і Украіны.

Чаму ўдзельнічаць у такіх рэзідэнцыях важна, распавяла псіхолаг Віялета Нікіцік:

– Хтосьці ўжо іміграваў, хтосьці прыехаў з Беларусі. Тыя, хто знаходзяцца ў Беларусі і тыя, хто з’ехаў, адчуваюць моцнае напружанне. Тыя, хто застаўся ў Беларусі, іх знаёмыя, сябры, ужо шмат хто іміграваў. Яны там адчуваюць, нібыта яны там засталіся адны такія партызаны. Тыя, хто іміграваў, таксама цяжкае жыццё, адаптацыя, пакуль зарыентуешся. Вось такія рэзідэнцыі дазваляюць адчуць еднасць.

Убачыць творы мастакоў цяпер можна ў прасторы Ośrodek Kultury Ochota OKO (Grójecka 75) да 10 траўня. Гэтая рэзідэнцыя стала ўжо 8-й для “Дома Творцаў”.

Беларускае Радыё Рацыя