BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні пройдзе выстава Ангеліны Блашчыцынай

22 сакавіка ў 19:00 CreateCulture Space у Вільні запрашае на адкрыццё выставы Out(In)side беларускай мастачкі Ангеліны Блашчыцынай. Ангеліна – адна з пераможцаў сумеснага з Chrysalis Mag OPEN CALL.

Out(In)side – выстава-даследванне ўнутранага і знешняга свету чалавека праз партрэты і акварэльныя ілюстрацыі Ангеліны Блашчыцынай.

Праз кожны слой заліўкі, кожнае перапляценне колераў мастачка расказвае гісторыю пра сустрэчу рэальнасці і міфа, а акварэль як матэрыял накіроўвае гледача даследаваць крохкасць і тонкасць уласнай існасці.

«Як мастачку мяне натхняе прырода: прырода навокал нас і прырода самога чалавека. Я люблю пісаць партрэты, таму што яны адлюстроўваюць невычарпальную крыніцу энергіі і тое мноства міфаў, якое нясуць у сабе людзі», Ангеліна Блашчыцына.

Выставу можна паглядзець з 22 сакавіка па 10 красавіка ў працоўныя дні спэйса з 9:30 па 18:00 па адрасе Karmelitų gatvė 5, CreateCulture Space, Вільня