BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзімір Арлоў распачынае ў Беластоку цыкл лекцый пра выбітных жанчын у беларускай гісторыі

Беларускі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў распачынае ў Беластоку цыкл гістарычных лекцый на тэму – «Жанчыны ў гісторыі Беларусі». Гэта сумесны праект самога аўтара, Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку і хаба «Новая зямля», на базе якога яны і будуць праводзіцца.

Першая лекцыя Уладзіміра Арлова з цыклу «Жанчыны ў гісторыі Беларусі» адбудзецца ўжо заўтра, у чацьвер. У хабе «Новая зямля», што месціцца ў Беластоку па вуліцы Вышынскага 6А. Пачатак а 18:30. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя