BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Віктар Сямашка пачаў публікаваць серыю запісаў „Pramzona“

Музыка з Менска Віктар Сямашка пачаў публікаваць у сеціве серыю запісаў пад агульным загалоўкам Pramzona.

Аўдыёсесіі адбываліся ў розных пунктах Беларусі (Менск, Ракаў, Мазыр) і Польшчы (Гайнаўка). За гэты час у праекце паўдзельнічалі каля двух дзясяткаў інструменталістаў.

Па словах Віктара, «для супольнага грання ў рэжыме строгае сакрэтнасці абіраліся пераважна прамысловыя аб’екты рознае ступені занядбанасці, лакацыі мусілі мець адметную акустыку і спадручнае для здабывання гуку начынне».

Для праслухоўвання ўжо выкладзеныя дзве часткі серыі. У першай гучаць сольныя імправізацыі Віктара ў розных кропках Менску ад метро да даху БДУ. У другой прадстаўлены септэт на аснове фолк-гурта Essa, запісаны ў прамысловым ангары ў Ракаве

Візуальнае афармленне Pramzony выканаў музыка і дызайнер з Падляшша Юрка Асеннік.

Старонка праекту ў сеціве.

Бліжэйшы выступ Віктара Сямашкі з удзелам Кацярыны Ваданосавай пройдзе 25 красавіка ў Беластоку ў бары Beer4u (Legionowa 14/16 lok.2).

Крыніца: „Budzma.org“