BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава гарадзенскага мастака Эміля Зянько «Цяпліца» ў Беластоку

У Беластоку ў галерэі імя Слендзінскіх адкрылася выстава гарадзенскага мастака Эміля Зянько пад назвай «Цяпліца». Адметнасць яе заключаецца ў тым, што ўвесь аўдыёвізуал да яе мастак ствараў у самай звычайнай вясковай цяпліцы пад Гародняй. А для таго, каб яе аформіць, у беластоцкай галерэі, давялося збудаваць макет той самай цяпліцы.

Гаворыць мастак:

Ідэя была, па-першае, эстэтычная, бо мне сапраўды падабалася тое, як яна выглядае. І тыя рэчы, якія адбываюцца, наўпрост звязаныя з культурай, з кіно, з музыкай, з эстэтыкай. Кавідны час быў добрым для працы і для крэатыву. Я проста хацеў, каб людзі наўпрост абстрагаваліся ад таго, што яны бачаць кожны дзень у сацсетках, навіны добрыя і злыя. “Цяпліца” – гэта такі мікраклімат сюррэалістычны.

Выстава гарадзенскага мастака Эміля Зянько, які зараз жыве ў Парыжы, працягнецца ў беластоцкай галерэі імя Слендзінскіх, што месціцца па вуліцы Легіяновай 2, на працягу месяца, да 19 траўня.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя