BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава «Кабыляцкая гара. Месца памяці і смутку» у Вільні

Выстава «Кабыляцкая гара. Месца памяці і смутку» адкрылася ў Вільні (Літва) на тэрыторыі мемарыяльнага парка Тускуленай. Выстава прысвечана аднаму з месцаў масавых расстрэлаў у Беларусі ў часы сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне.

Чаму для літоўцаў важна распавядаць пра Беларусь у такім кантэксце, распавяла кіраўніца мемарыяльнага парка Тускуленай Давіле Лаурайціене:

– Гэта агульная траўма і агульная спадчына таталітарнага рэжыму. Мы павінны пра гэта казаць і глядзець, што адбываецца ва Украіне, у Беларусі, у Польшчы, у іншых балтыйскіх рэспубліках.

Стваральнік выставы – дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Ігар Станкевіч. Ён – нашчадак некалькіх пакаленняў рэпрэсаваных жыхароў Аршаншчыны:

– Прадзед з прабабуляй былі расстраляныя, расстраляны быў родны брат прабабулі. І высланыя і раскулачаныя прапрабабуля і прапрадзед. А ў 15 годзе я звярнуў увагу, што ў базе рэпрэсаваных Антон Каменскі, вось гэты родны брат прабабулі, пазначаны што быў арыштаваны яшчэ ў 34 годзе, і атрымаў 3 гады. І была спасылка на свердлоўскі архіў. Я напісаў да іх, я мне яны пачалі дасылаць справы. Я перажыў некалькі шокаў.

Паглядзець выставу «Кабыляцкая гара. Месца памяці і смутку» можна па адрасе: Вільня, вуліца Жырмуну, 1F. Яна будзе дзейнічаць да 12 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя