BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

106 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка

9 сакавіка 1918 года Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда прыняў Другую статутную грамату, у якой абвяшчалася аб стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі – нацыянальнай дзяржавы, якая абʼядноўвае ўсе землі, дзе «беларускі этнас мае колькасную перавагу».
Тэкст граматы складаўся з васьмі пунктаў. Часова заканадаўчую ўладу ў БНР брала на сябе Рада Усебеларускага зʼезда.

Абвяшчаліся правы і вольнасці грамадзян і народаў Беларусі: свабода слова, друку, сходаў. Была адменена прыватная ўласнасць на зямлю, устаноўлена працягласць рабочага дня 8 гадзін.
18 сакавіка Рада Усебеларускага зʼезда была перайменаваная ў Раду БНР, якая 25 сакавіка абвясціла Трэцюю статутную грамату, якая абвяшчала незалежнасць БНР.