BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агнешку Рамашэўскую звольнілі па дысцыплінарным артыкуле

Дырэктарку тэлеканала Белсат Агнешку Рамашэўскую звольнілі па дысцыплінарным артыкуле. Пра гэта яна расказзала ў сваім фэйсбуку.

«Ну, так бы мовіць, маё звальненне было «паглыблена», і сёння мяне звольнілі дысцыплінарна ў неадкладным парадку і, вядома, без якога-небудзь паведамлення», — напісала яна.

Яна піша, што калі здавала абсталяванне ў будынку TVP, яе «канваяваў» сам начальнік Упраўлення бяспекі TVP. «І ў канцы ўручылі дысцыплінарку. Гэта значыць, як я разумею, яны палявалі, палявалі, пакуль, нарэшце, не вырашылі, што яны нешта напалявалі», — канстатуе Рамашэўская.

Агнешка Рамашэўская-Гузы лічыць, што такое звальненне – гэта помста за тое, што яна не дазваляе сябе «ні купіць, ні закрыць сабе рот».

Раней дырэктарка “Беласату” расказвала нашаму радыё пра акалічнасці яе звальнення.

Беларускае Радыё Рацыя