BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алена Філіна: У расейскім грамадстве ёсць запыт на перамены

Запыт на перамены цяпер ёсць у расейскім грамадстве і гэта было бачна па колькасці людзей, якія пакідалі подпісы за антываенных кандыдатаў. Такой думкі прытрымліваецца ініцыятарка праекту “Твары расейскага супраціву”, муніцыпальны дэпутат раёна праспект Вярнадскага горада Масквы (2017-22) Алена Філіна.

Фота: DW

Яна адзначыла, што, аднак, самую электаральную кампанію цяжка назваць выбарамі праз іх адсутнасць:

-Выбары ў Расеі ўжо, відавочна, адсутнічаюць. За гэтую электаральную кампанію было праведзена некалькі спробаў скарыстацца гэтым вакном магчымасцяў для таго, каб аб’яднаць грамадзян, якія выступаюць супраць вайны. І ўсе гэтыя спробы, трэба адзначыць, даволі пасьпяховыя: і вылучэнне Дунцовай, нікому невядомага мясцовага палітыка, і вылучэнне Надзеждзіна, якое выклікала ажыятажныя чэргі па зборы подпісаў – усё гэта гаворцыць пра тое, што запыт на такое аб’яднанне ёсць.

Выбары ў Расеі павінны адбыцца з 15 па 17 сакавіка. Аднак ужо зараз афіцыйная ўлада заклікае грамадзянаў прыняць удзел у датэрміновым галасаванні. Паколькі баіцца страціць кантроль над галасаваннем у сувязі з заяўленай апазіцыяй акцыяй “Апоўдзень супраць Пуціна”.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя