Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька прааналізаваў факты, якія суправаджаюць гэтак званы «адзіны дзень галасавання», і на іх прыкладзе патлумачыў, чаму 25 лютага ператворыцца ў Беларусі ў дзень бязвыбараў.
– У Беларусі загадана гаварыць пра выбары – гучна і шмат. Але гэта падман. Выбарамі тут і не пахне. Доказы? Калі ласка. Колькі сярод зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты людзей крытычна настроеных да ўлады? Нуль. Не зарэгістравалі нікога. Безальтэрнатыўныя выбары – гэта бязвыбары. Не істотна хто і як галасуе. Важна хто і як лічыць. У краінах, дзе ёсць выбары, выбарчыя камісіі фарміруюцца як ад прыхільнікаў улады, так і ад апанентаў. Узаемны кантроль дазваляе пазбягаць усялякіх фальсіфікацый.
“А хто будзе лічыць галасы ў лютым? Сярод 57 тысяч 233 сябраў выбарчых камісій – ніводнага прадстаўніка апазіцыі. Што рабіць? Не ўдзельнічаць, не галасаваць, не легітымізаваць”, – канстатуе Анатоль Лябедзька.
Беларускае Радыё Рацыя