BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анатоль Лябедзька: Лукашэнка падыграў Пуціну ў вобразе міратворцы

Новы палітычны аспект, на якім можа сыграць Аляксандр Лукашэнка. На яго звяртае ўвагу беларускі палітык Анатоль Лябедзька. А размова ідзе пра вобраз нібыта міратворцы ў рэгіёне, які Лукашэнка і раней актыўна ствараў. Гэтая ідэя прагучала падчас апошніх сустрэч у Расеі. Пытанне толькі, як гэтым скарыстаецца кіраўнік Беларусі, якога не прызнаюць у Еўропе.

Кажа дарадца па парламенцкаму супрацоўніцтву і Канстытуцыйнай рэформе Офісу Святланы Ціханоўскай – Анатоль Лябедзька:

Пуцін прапанаваў Лукашэнку падыграць яму ў вобразе міратворцы. Яму не хапае міжнароднай суб’ектнасці. Думаю, тое, што ён агучыў – так гучна, моцна, гэта толькі першая серыя, і Лукашэнка будзе тэму эксплуатаваць і далей – што Беларусь гэта такая выспа, дзе могуць збірацца розныя людзі і вырашаць нейкія праблемы. Яму да сённяшняга дня, я перакананы, усё сняцца сны, калі ён разліваў каву Меркель і Аланду. Гэта для яго быў плюс. І ён гэта будзе эксплуатаваць.

Беларусь пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі і раней выступала пляцоўкай для перамоваў паміж Расеяй і Украінай. У лютым 2015 года, у самым пачатку канфлікту на Данбасе, у Менску падпісвалі другое менскае пагадненне. Пасля пачатку паўнамаштабнага ўварваная Расеі на тэрыторыю Украіны дэлегацыі бакоў у сакавіку 2022 года сустракаліся ў Берасці.

Беларускае Радыё Рацыя