Беларусь не атрымлівала запрашэнне на мірную канферэнцыю ў Швейцарыі. Пра гэта ў кулуарах Усебеларускага народнага сходу заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік.
“Мы не атрымлівалі пакуль запрашэнне ад швейцарскага боку. Ведаем, што такі саміт рыхтуецца… Мы, натуральна, зыходзім з таго, што любыя мерапрыемствы, любыя канферэнцыі, якія датычацца еўрапейскай бяспекі, без удзелу Беларусі і Расеі не маюць перспектывы, не маюць сэнсу», – сказаў ён.
Нагадаем, Швейцарыя склікае мірную канферэнцыю 15-16 чэрвеня. У яе аснову будзе пакладзена мірная формула прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. У Маскве лічаць, што мэтай канферэнцыі з’яўляецца прад’яўленне ўльтыматуму Расейскай Федэрацыі.
reform.news