Літоўскае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Францыі арганізуе сустрэчу “Беларусь у 2024 годзе: Рух па траекторыях вайны і рэпрэсій” разам з Еўрапейскай радай па міжнародных адносінах (ECFR).
“Падтрымка Беларуссю ўварвання РФ ва Украіну, укрывальніцтва ўзброеных баевікоў групоўкі “Вагнер” і меркаваная наяўнасць [на беларускай тэрыторыі] расійскай ядзернай зброі прыцягнулі ўвагу Захаду, – адзначаюць арганізатары дыскусіі.

Беларускі дэмакратычны лідэр Святлана Ціханоўская не будзе ўдзельнічаць у дыскусіі, але накіруе яе ўдзельнікам відэазварот.