BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская бярэ ўдзел у Канферэнцыі спікераў парламентаў Еўразвязу

22-23 красавіка Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у Канферэнцыі спікераў парламентаў Еўразвязу ў Іспаніі. У мерапрыемстве бяруць удзел спікеры парламентаў з 37-мі краін. У сваім выступе палітык распавядзе пра ролю Беларусі ў кантэксце вайны і рэгіянальнай бяспекі, пра адносіны Беларусі з Еўрапейскім Звязам, а таксама пра неабходнасць стратэгіі па Беларусі.

Адна з мэтаў візіту – нагадаць, што трэба ізаляваць рэжым, але не беларусаў. Асобна Ціханоўская закліча парламенты ствараць Групы сяброў Беларусі, арганізаваць праграмы стажыровак для маладых беларусаў і так далей Падчас візіту адбудзецца шэраг двухбаковых сустрэч, у тым ліку на тэму дапамогі незалежным медыям і грамадскай супольнасці, рэпрэсаваным ды іх сем’ям. Ціханоўская будзе абмяркоўваць з лідарамі парламентаў дэмакратычных краін магчымасці ціску на рэжым і крокі па вызваленні палітвязняў.