За нападам на Леаніда Волкава ў Вільні стаіць грамадзянін Беларусі. Ён затрыманы, заявіў сёння прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Паводле яго, беларус замовіў напад двум грамадзянам Польшчы.
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/04/volkau.webp)
«Ніякай ласкі да супрацоўнікаў расейскіх службаў не будзе. Выпалім жалезам кожную здраду і спробу дэстабілізацыі», — напісаў Туск у сацыяльнай сетцы X.
Пра затрыманне двух чалавек, якіх падазраюць у нападзе на Леаніда Волкава, паведаміў раней прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.
«У Польшчы затрыманы два чалавекі, якія падазраюцца ў збіцці расійскага апазіцыянера Леаніда Волкава. Я дзякую Польшчы за выдатную працу, якую яна зрабіла..», — сказаў прэзідэнт Наўседа.
На паплечніка Навальнага – Леаніда Волкава напалі ў Вільні 12 сакавіка. Яму разбілі малатком акно ў машыне і распылілі ў вочы слёзацечны газ, пасля чаго нападнік стаў біць Волкава малатком.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: t.me/ioannZH