BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дыппрадстаўніку Беларусі ў Вільні ўручылі ноту пратэсту

Міністэрства замежных спраў Літвы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі Яраслава Хмыля і ўручыла яму ноту пратэсту. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС Літвы.

Фота: aa.com.tr

У ноце выказваецца рашучы пратэст у сувязі з абнародаванымі 26 сакавіка словамі Аляксандра Лукашэнкі, у якіх выказваюцца неабгрунтаваныя абвінавачанні ў вайсковай пагрозе Беларусі нібыта з боку Літвы, выказваюцца інсінуацыі аб неабароненасці «Сувальскага калідору» і даюцца ўказанні па падрыхтоўцы войска Беларусі да магчымага супрацьстаяння з краінамі Балтыі і Польшчы.

МЗС Літвы адзначыла, што падобныя заявы могуць быць зразуметыя як далейшая эскалацыя агрэсіўнай замежнай палітыкі ўладаў Беларусі і з’яўляюцца абсалютна непрымальнымі. Літоўскі бок запатрабаваў ад Беларусі неадкладнага афіцыйнага тлумачэньня заявы Лукашэнкі і яшчэ раз нагадаў, што Літва будзе прымаць усе магчымыя захады дзеля забеспячэння бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці сваёй краіны.

Беларускае Радыё Рацыя