Галоўны дарадцы Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў «Белсату» інфармацыю аб сустрэчы ў наваполацкай калоніі Анджэлікі Борыс з Анджэем Пачобутам. Абодва зʼяўляюцца лідарамі ліквідаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў.

Сустрэча дала нагоду палітычным аглядальнікам меркаваць, што ідуць перамовы ў справе вызвалення Анджэя Пачобута. Рана казаць, што гэта нейкае змякчэнне палітыкі Менску ці гандаль з Захадам, кажа Франак Вячорка. З іншага боку, дадае суразмоўца, мы ўбачылі, што Анджэй Пачобут жывы і нязломны, і гэта вельмі добра.