BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ян Рудзік: Важна не страціць Каардынацыйную раду

Фота: facebook.com

7-га лютага Каардынацыйная рада прыняла рашэнне пра падаўжэнне паўнамоцтваў да моманту абрання трэцяга складу органа. Не ўсе падтрымалі гэтае рашэнне, некаторыя дэлегаты склалі свае паўнамоцтвы. У выніку актывіст Ян Рудзік быў прызначаны віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады замест Алены Жываглод.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка, пагутарыла з новыпрызначаным віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады Янам Рудзікам пра тое, якім бачыцца будучыня Каардынацыйнай рады і як пройдуць сёлетнія выбары трэцяга склікання ў орган; што перашкаджае аб’яднанню беларускіх палітычных актараў у выгнанні; і чаму 2025 год можа стаць часам жорсткай барацьбы ў беларускіх дэмакратычных сілах за першынство:

РР: Прыходзяць навіны, што КР пакідае шэраг людзей. Як вы ўвогуле бачыце сітуацыю?

Ян Рудзік: Многія людзі незадаволеныя. Я б не сказаў, што многіх, адток ужо масавы. Сыходзячы з таго, што многія далучыліся ўжо ў цякучым складзе праз кааптацыю, склад застаецца такім больш-менш стабільным. Выгаранне мабыць мае месца быць.

РР: Заяўлена, што на месца віцэ-спікера Алены Жываглод абраныя вы.

Ян Рудзік: Я туды ўжо прыйшоў. Мяне зацвердзіў спадар Ягораў і сакратарыят. Мяне ўжо замест Жываглод дадалі ва ўсе гэтыя тэматычныя чаты па выбарах ды іншыя, для спікера, віцэ-спікера і кіраўнікоў фракцый. Я не ведаю наколькі ёсць будучыня ў гэтага цякучага складу. Я не ўпэўнены колькі часу я змагу прысвячаць гэтай пасадзе Некаторы час я ўжо знаходжуся ў палку Каліноўскага. У першую чаргу перада мной стаяць іншыя задачы. Але калі я ўжо ўвязаўся ў Каардынацыйную раду ад самага пачатку, то трэба неяк давесці да лагічнага канца гэты працэс.

РР: ЦІ можна казаць, што цяпер паміж палком Каліноўскага і КР ёсць сталая супраца?

Ян Рудзік: Паміж палком Каліноўскага і Каардынацыйнай радай яшчэ падчас кіеўскай канферэнцыі быў падпісаны мемарандум пра супрацу, які прапанаваў свае механізмы, праз якія большасць у Каардынацыйную раду павінны прайсці менавіта самі чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінета ці іх прыхільнікі і менш такіх больш незалежных кандыдатаў. Менавіта праз гэты мемарандум. Праз гэтую пляцоўку можна паспрабаваць сабраць усіх яе падпісантаў. У тым ліку і полк Каліноўскага, “Кіберпартызаны” даволі заахвочаныя, у Каардынацыйнай радзе Юльяна Шаметавец зараз удзельнічае ў падрыхтоўцы выбараў таксама, іншыя актары. Разам з імі пашукаць нейкае выйсце з гэтай сітуацыі замест таго, каб праводзіць гэтыя выбары, якія ўсё яшчэ непадрыхтаваныя. Невядома як яны будуць ладзіцца, кім яны будуць ладзіцца.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя