Лідар Руху “За Свабоду!” Юры Губарэвіч і кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Павел Латушка заявілі пра сумесны ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду.
“Нашая супраца не выпадковая”, – распавёў нашаму радыё Юры Губарэвіч:
-Мы супрацоўнічаем даволі працяглы перыяд – яшчэ з 2020 году. Таму стварэнне кааліцыі ёсць вынікам такога супрацоўніцтва. Праграма будзе ахопліваць усе важныя для беларускага грамадства тэмы. Яна будзе скіравана і на будучыню, і будзе закранаць пытанні паўсядзённыя, якія тычацца перадусім беларусаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны. Але і тых беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь, і зараз маюць перад сабой велізарную колькасць выклікаў.
“Падрабязней пра нашую праграму мы распавядзем падчас агітацыйнага перыяду кампаніі”, – дадаў Юры Губарэвіч.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя