BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькі эмігрантаў з РФ падтрымлівае Пуціна ў ЗША?

Сярод расейскіх грамадзян у ЗША Уладзіміра Пуціна паатрымлівае толькі 30%. Гэта вынікае з праведзеных экзіт-пулаў каля выбарчых участкаў і апытання каля 2 тысяч чалавек, – распавяла арганізатар суполкі For Freedom in Russia у Нью-Ёрку, каардынатар агульнаамерыканскай расейскай дэмакратычнай арганізацыі RADR Юлія Запарожцава:

– Людзі, якія падтрымліваюць Пуціна і жывуць у Амерыцы ці ў іншых дэмакратычных і свабодных краінах, вельмі зручных для пражывання, гэта людзі прыстасаванцы. Можна гэта канешне патлумачыць тым, што яны сумуюць па Радзіме. Яны думаюць, што ў Расеі так жа, як у Амерыцы, зручна жыць. Можна займацца бізнесам, можна зарабляць грошы, паўсюдна ездзіць. Яны думаюць, што ў Расеі, як у Амерыцы і пры гэтым яшчэ Пуцін малайчына.

Выбары ў Расеі прайшлі з 15 па 17 сакавіка. Выбарчыя ўчасткі былі адкрытыя таксама і па-за межамі Расейскай Федэрацыі. Згодна афіцыйных дадзеных Уладзімір Пуцін атрымаў падтрымку нібы ў 87% выбарцаў.

Беларускае Радыё Рацыя