Вынікамі сустрэч з удзельнікамі саміту кіраўнікоў МЗС краін «Вялікай сямёркі» падзялілася дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская. Беларусь і яе інтарэсы ўпершыню ў гісторыі былі прадстаўленыя на міністэрскім саміце G7.
«Мы пацвярджаем нашае асуджэнне саўдзелу рэжыму Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны. Мы выказваем нашу пастаянную занепакоенасць працягам рэпрэсій рэжыму ў дачыненні да незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці, а таксама апазіцыі і грамадзян, якія мірна выказваюць свае погляды. Мы таксама асуджаем жорсткае абыходжанне з палітычнымі зняволенымі і патрабуем іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення», — гаворыцца ў заяве міністраў замежных спраў «Групы сямі» па выніках іх саміту ў Італіі.
Беларускае Радыё Рацыя